«Святы Еранім» () — няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў Ватыканскай пінакатэцы. Заказаная царкоўнымі ўладамі Фларэнцыі, яна так і засталася незавершанай, паколькі мастак адбыў у Мілан у 1482 годзе. Карціна адносіцца да перыяду працы Леанарда да Вінчы ў майстэрні Андрэа Верок'я.
Цэнтральным героем кампазіцыі з'яўляецца Святы Еранім, які каецца. Фігура Ераніма выразная. У правай руцэ ён трымае камень. Перад ім ляжыць звычайны спадарожнік гэтага святога — леў.
Захаванасць Карціна дайшла да нашага часу ў пашкоджаным стане. Яна была моцна абрэзана і затым распілавана на дзве часткі, з якіх ніжняя магла служыць векам скрыні. Гэтыя часткі сабраў разам кардынал Феш. Паводле падання, ён знайшоў ніжнюю частку карціны ў нейкай краме, дзе яна служыла стальніцай.
Пасля смерці кардынала Пій IX, які пажадаў мець твор Леанарда ў карціннай галерэі Ватыкана, заплаціў за «Святога Ераніма» (у 1845 г.) 2500 тыс. франкаў.
Літаратура Edoardo Villata, Leonardo, Milano 2005, pag. 24 Milena Magnano, Leonardo, collana I Geni dell’arte, Mondadori Arte, Milano 2007, pag. 58. ISBN 978-88-370-6432-7 Brockwell, Maurice Walter, Leonardo da Vinci. Kessinger, 2004, p. 7 Zöllner, Frank, Leonardo da Vinci: the complete paintings and sculptures. London: Taschen, 2003, p. 221
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны Леанарда да Вінчы Катэгорыя:Няскончаныя карціны Катэгорыя:Ватыканская пінакатэка