Шалягі́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месцяцца за 37 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на левым беразе ракі Пціч, цераз рэчку ад Азярычына.
Назва Паводле тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва ўтвораная ад прозвішча Шэлег.
Гісторыя У другой палове XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Янушэўскай.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы ёсць хлебазапасны магазін.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1966 годзе да вёскі далучаны гістарычныя Пяскі, цяпер вуліца Паўднёвыя Пяскі. У сваю чаргу Пяскамі пачала звацца гістарычная Альхоўка.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 2 двары, 18 жыхароў 1897 год — 19 двароў, 146 жыхароў 1908 год — 26 двароў, 160 жыхароў 1917 год — 33 двары, 181 жыхар 1999 год — 33 жыхары 2002 год — 18 двароў, 27 жыхароў 2010 год — 14 жыхароў 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары 2019 год — 6 жыхароў
Вядомыя асобы Рыгор Папараць (1902—1948) — беларускі паэт. Алесь Макарэвіч (1918—1967) — беларускі літаратуразнавец, крытык.
Спіс вуліц
Паўднёвыя Пяскі вуліца Радужная вуліца Рачная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна