Франкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук () — універсітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны 1 жніўня 1971. Для ўніверсітэта характэрна міжнародная арыентацыя: студэнты з больш чым 100 краін вучацца ў гэтай навучальнай установе. Таксама існуюць шматлікія праграмы абмена с універсітэтамі іншых краін з магчымасцю атрымання двайных дыпломаў.
Універсітэт мае наступныя факультэты: Архітэктура / Грамадзянскае будаўніцтва / Геаматыка Інфарматыка і вылічальная тэхніка Эканоміка і права Ахова здароўя і сацыяльная праца
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Франкфурт-на-Майне