«Забыццё» ( — «забыццё») — фантастычны баявік рэжысёра Джозефа Касінскі па аднайменным неапублікаваным графічным рамане. У галоўных ролях — Том Круз, Вольга Курыленка, Андрэа Райсбара, Морган Фрымэн і Меліса Леа. Джозеф Касінскі напісаў сцэнарый, спрадзюсіраваў і выступіў у якасці рэжысёра фільма. Прэм’ера ў ЗША адбылася 19 красавіка 2013 года.
Зямля, перажыўшы вайну з іншапланетнымі захопнікамі, абязлюдзела; рэшткі чалавецтва рыхтуюцца пакінуць непрыдатную для жыцця планету. Галоўны герой — тэхнік па абслугоўванні дронаў — знаходзіць карабель NASA, які разбіўся, каманда якога гіне ў яго на вачах. Яму ўдаецца выратаваць толькі адну жанчыну — і неўзабаве ён разумее, што гэта пераверне яго жыццё.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Экранізацыі коміксаў ЗША Катэгорыя:Постапакаліптычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-антыўтопіі Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы пра кланіраванне Катэгорыя:Фільмы пра ўварванне прышэльцаў Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2013 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фантастычныя баевікі Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы Relativity Media Катэгорыя:Фільмы ЗША 2013 года