Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.

Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.

Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.

Задачы Сухапутных войскаў

У мірны час: падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Сухапутных войскаў на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу; забеспячэнне пераводу войскаў з мірнага на ваенны час ва ўстаноўленыя тэрміны для выканання задач па адбіццю агрэсіі суперніка; нясенне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі і сродкамі; падрыхтоўка органаў кіравання і войскаў да вядзення баявых дзеянняў і выканання іншых задач у адпаведнасці з іх прызначэннем; стварэнне і ўтрыманне запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, якія забяспечваюць гарантаванае рашэнне задач, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі; удзел у ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў; падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.

У ваенны час: выкананне задач па плану стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; лакалізацыя (спыненне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіццё агрэсіі праціўніка боегатовымі ў мірны час часцямі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасці — з адмабілізаваннем злучэнняў і часцей; адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў; правядзенне сумесна з ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле узброеных сіл краін СНД, якія падпісалі Дагавор аб калектыўнай бяспецы) абарончых і контрнаступальнай аперацый па разгрому агрэсара; нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоў да спынення ваенных дзеянняў; фарміраванне і падрыхтоўка рэзерваў, папаўненне страт войскаў у асабовым складзе, узбраенні і ваеннай тэхніцы па спецыяльнасцях і наменклатуры Сухапутных войскаў.

Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных накірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .

Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.

Структура Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўных камандавання: Заходняе (польскі кірунак, штаб у Гродна) і Паўночна-Заходняе (прыбалтыйскі кірунак, штаб у Барысаве), а таксама асобныя воінскія часткі.

Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2022 год — 11.7 тыс. чалавек .

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання Шэўрон Назва фарміравання Месца дыслакацыі ЗаўвагіЦэнтральны камандны пункт УС г. Мінск 361-я асобная база аховы і абслугоўвання Мінабароны РБ г. Мінск Структура: батальён аховы, 2 аўтамабільных батальёна па абслугоўванню Мінабароны і рухомых пунктаў кіравання 465-я ракетная брыгадаг. АсіповічыТактычны / аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Точка» або «Точка-У»51-я Аршанская змяшаная артылерыйская група г. Асіповічы336-я рэактыўная артылерыйская брыгадаг. Асіповічы300-мм 12-ствольная РСЗА «Смерч»188-я гвардзейская Наўгародская інжынерная брыгада г. Магілёў52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальёнг. МінскПошук і пахаванне астанкаў ваеннаслужачых ВС СССР, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі Кіналагічны цэнтр Узброеных Сілаг. КалодзішчыУзорна-паказальны аркестр УС РБ г. Мінск

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Заходняга аператыўнага камандавання Шэўрон Назва фарміравання Месца дыслакацыі Заўвагі6-я Кіеўска-Берлінская асобная механізаваная брыгада г. Гродна11-я асобная механізаваная брыгада г. Слонім111-я артылерыйская брыгада г. Брэст1199-ы змяшаны артылерыйскі полк г. Брэст557-я Слуцка-Варшаўская інжынерная брыгада г. Гродна74-ы асобны Берлінскі полк сувязі г. Гродна815-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання г. Баранавічы108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння г. Навагрудак

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Шэўрон Назва фарміравання Месца дыслакацыі Заўвагі120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада г. Мінск19-я гвардзейская асобная механізаваная брыгадаг. Барысаў231-я артылерыйская брыгада в. Бароўка427-ы рэактыўны артылерыйскі полк в. Бароўкана ўзбраенні РСЗА «Ураган»86-я брыгада сувязі аг. Калодзішчы244-ы цэнтр радыёэлектроннай разведкі г. Барысаў10-ы асобны батальён РЭБ-Н г. Барысаў7-ы інжынерны полк г. Барысаў60-ы асобны Баранавіцкі полк сувязі г. Барысаў814-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання г. Барысаў110-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння г. Барысаў

Тэхніка і ўзбраенне

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, артылерыю рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіравання, аўтаматычную стралковую зброю.

Дадзеныя аб колькасці ўзятыя з IISS Military Balance 2022.

ТыпВытворчасцьПрызначэннеКолькасцьЗаўвагіВыяваТанкіТ-72БАсноўны баявы танк477Т-72Б3Асноўны баявы танк20На ўзбраенні 120 АМБр.Баявыя машыны пяхотыБМП-2Баявая машына пяхоты926БТР-82АБронетранспарцёр31+ (~64 паводле падлікаў)Станам на 2022 год пастаўлены 2 батальённыя камплекты (у 120 і 6 АМБр). Колькасць у 64 адзінкі вынікае з таго, што папярэдняя замова 2015 года ўключала ў сябе 32 такія машыны ў складзе аднаго батальённага камплекта.Volat V2Бронетранспарцёрн/дна ўзбраенні 120-й амехбрБелорусский БТР принят на вооружение - 22.05.2025, Sputnik БеларусьИстребители, ЗРК и «Орешник»! Как усилилась белорусская армия в 2025-м?Разведвальныя машыныБРМ-1КБаявая разведвальная машына132БронетранспарцёрыМТ-ЛББронетранспарцёр58Артылерыйскія сістэмы2С1 «Гваздзіка»122-мм САУ1252С3 «Акацыя»152-мм САУ1252С5 «Гіяцынт-С»152-мм САУ712С19 «Мста-С»152-мм САУ122А65 «Мста-Б»152-мм гаўбіца722С12 «Сані»120-мм Мінамёт14Рэактыўныя сістэмы залпавага агню БМ-21 Град,у тым ліку БМ-21А БелГрад  — артылер. частка — шасi 122-мм РСЗА 128 БМ-27 Ураган 220-мм РСЗА 36 БМ-30 Смерч300-мм РСЗА36B-200 Паланэз301-мм РСЗА6Флейта80-мм РСЗАн/дТактычныя ракетныя комплексыТочка-УТРК з БЧ да 500 кг369К720 «Іскандэр» — рэакт. частка — шасiневядомаБелоруссия купила у России «Искандеры» и комплексы С-400Грузавікі і цягачыМЗКЦ-7930цягачн/дМАЗ-6317грузавікн/дІнжынерная тэхніка (на 2023)INTERNATIONAL INSTITUTE STRATEGIC STUDIES. MILITARY BALANCE 2023 : the international institute for strategic studies.. — ROUTLEDGE, 2023. — ISBN 1-032-50895-7, 978-1-032-50895-5.БАТ-2пуцепракладчыкн/дІМР-2інжынерны танкн/дБРЭМ-Кбраняваная рамонтна-эвакуацыйная машына2МТУ-20танкавы мостаўкладчык20МТУ-55 (МТ-55А)танкавы мостаўкладчык4УР-77самаходная ўстаноўка размініраваннян/дСупрацьтанкавае ўзбраенне9П148 «Конкурс» 9П149 «Штурм»

9К111 «Конкурс»

9К115 «Метыс»

9К111 «Фагот»

«Скіф»

«Шэршань»СТРК75

85

н/д

н/д

н/д

н/д

н/дСістэмы РЭБНавальніца-6РЭБн/дНавальніца-СТехника парада. Станция «Гроза-С» // Белтелерадиокомпания, 29 июня 2018РЭБн/дР-327 «Кветка»«MILEX–2023»: якімі навінкамі хваліцца беларускі ВПК?РЭБн/дСтралковая зброяАК-74аўтаматн/дАКС-74Уаўтаматн/дVSK-100BPаўтаматн/д VSK-100аўтаматн/дПісталет Макаравапісталетн/дSMAR-100BPMаўтаматн/дАўтамат Калашнікава мадэрнізаваныаўтаматн/дНСВ-12,7станкавы кулямётн/дСнайперская вінтоўка Драгунаваснайперская вінтоўкан/дРПК-74ручны кулямётн/дПСМсамазарадны пісталетн/дКулямёт Калашнікаваадзіны кулямётн/дГП-25падствольны гранатамётн/дАГС-17аўтаматычны стралковы гранатамётн/дММ-60 «Сапфір»В 2024 году 13 образцов вооружения, военной и специальной техники Госкомвоенпрома принято на вооружение Вооруженных Сил Республики Беларусьрэактыўны аднаразовы гранатамётны комплексн/дБПЛА Буселбеспілотнікн/дКондарбеспілотнікн/дЧаканбеспілотнікн/дБекардбеспілотнікн/дБеркут (АГАТ)беспілотнікн/дБеркут (Індэла)беспілотнікн/дБуравеснік МБбеспілотнікн/дГрыф-1беспілотнікн/дКвадрабеспілотнікн/дБаражыруючая трубабеспілотнікн/дЛоўчыбеспілотнікн/дМаскітбеспілотнікн/дФормулабеспілотнікн/д

Спасылкі Сайт Міністэрства абароны Беларусі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Беларусь