Акунец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 46 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Булыгі, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна