Аша́ () — горад (з 1933 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ашынскага раёна Чалябінскай вобласці Расіі. Насельніцтва 32,7 чалавек (2005). Заснаваны ў 1898 годзе.

Горад размешчаны на крайнім захадзе вобласці, ля мяжы з Башкартастанам, ля падножжа хрыбта Каратау, на рацэ Сім (прыток ракі Белай), ля ўпадзення ў яе ракі Аша, за 377 км на захад ад Чалябінска.

Заводы — металургічны, святлотэхнічны (электраарматуры), лесахімічны камбінат, вытворчасць будматэрыялаў.

У горадзе жыў і працаваў на металургічным заводзе ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза М. А. Ізюмаў.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Чалябінскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1898 годзе