Ізбёнак — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 27 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Вялікія Асёткі, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,33 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам, на ўсходзе пад хмызняком. На поўначы выцякае ручай у раку Дрыса.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна