Люхава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай воласці Беларусі у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, у межах горада Наваполацк.

Плошча паверхні возера 0,43Морфометрические параметры озер Витебской области км². Даўжыня 1,68 км., найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 4,78 км. Найбольшая глыбіня 20,7 м, сярэдняя — 4,8 м. Аб’ём вады ў возеры 2,07 млн м³. Плошча вадазбору 4,78 км². Катлавіна Люхава значна выцягнутая і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў. Берагі нізкія, у паўночнай частцы забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з паўночнага мелкаводнага (глыбіня да 4,5 м) і паўднёвага (20,7 м) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй 3 м. Ложа да глыбіні 2 м выслана пяском, глыбей — сапрапелем. Возера зарастае слаба. Возера Люхава бяссцёкавае. У паўднёва-заходняй частцы звязана з сеткай меліярацыйных каналаў. У паўночна-заходняй частцы ў Люхава ўпадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, карась, укляя і інш.

Літаратура

Спасылкі Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994. // Белорусский Посейдон Валерий Иванов-Смоленский Всё озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Морфометрические параметры озер Витебской области

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры