Святаянская гара, або гара Святы ЯнЛюдміла ДУЧЫЦ, Ірына КЛІМКОВІЧ. УЗГОРКІ, АПЕТЫЯ Ў МІФАХ І ПАДАННЯХ — узгорак, які ўзвышаецца сярод лесу каля вёскі Смаляры Барысаўскага раёна.
Вышыня гары складае каля 20 метраўЛюдміла ДУЧЫЦ, Ірына КЛІМКОВІЧ. УЗГОРКІ, АПЕТЫЯ Ў МІФАХ І ПАДАННЯХ . На гары раней было паганскае капішча, пазней замененае на пакланенне хрысціянскаму Святому Яну. Да 1940 года на вяршыні гары стаяла драўляная скульптура святога ў чалавечы рост, пад ёй знаходзілася капліца, ад якой захаваліся падмуркіЦарыца-вадзіца. Ля падножжа Святаянскай гары знаходзіцца крыніца, якую ў народзе лічылі святой і ласкава называлі «Езусік», недалёка ад яе з даўніх часоў святкуюць КупаллеКрыніца. Да нашага часу захавалася традыцыя на Вялікдзень кідаюць у крыніцу грошыЛюдміла ДУЧЫЦ, Ірына КЛІМКОВІЧ. УЗГОРКІ, АПЕТЫЯ Ў МІФАХ І ПАДАННЯХ , акрамя таго паломнікі прыносяць у ахвяру ежуЦарыца-вадзіца.
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Геаграфія Барысаўскага раёна Катэгорыя:Смаляры (Барысаўскі раён) Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Язычніцтва ў Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Барысаўскага раёна Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Барысаўскага раёна Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Беларусі