Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон (; , Утрэра, Іспанія — ) — іспанскі футбаліст цыганскага паходжання, паўабаронца ці нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2003—2006).

Кар’ера Раннія гады Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клуба «Севілья» ва ўзросце 10 гадоў. Яго талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клуб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Севільі» атрымаў рэпутацыю ўніверсальнага нападніка і стаў рэзка набіраць папулярнасць.

«Арсенал» Узімку 2004 года ігрок перайшоў у склад лонданскага «Арсенала». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе англійскага клуба Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлсбра».

«Рэал» Улетку 2006 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасць мадрыдскі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрв’ю некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.

У сезоне 2006/07 Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасцю забітымі мячамі, два з якіх — у матчы апошняга тура супраць «Мальёркі» (3:1) — прынеслі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасля заканчэння сезону ў прэсе з’явіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсці ў «Ліён».

«Атлетыка» 31 ліпеня 2007 года Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Атлетыка». За гэты трансфер «Арсенал» атрымаў каля 12 мільёнаў еўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам. 27 жніўня 2010 года забіў за «Атлетыка» гол у матчы Суперкубка УЕФА супраць італьянскага «Інтэра», сустрэча скончылася перамогай іспанцаў з лікам 2:0.

«Севілья» 5 студзеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Севільяй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 годаReyes wechselt von Atletico Madrid zum FC Sevilla. Transfermarkt.de. Сума трансфера склала 3,5 млн еўра«Севилья» заплатила «Атлетико» за Рейеса около € 3,5 млн. championat.com. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. 1 чэрвеня 2016 года стала вядома аб тым, што Рэес пакідае «Севілью»Рейес покинул «Севилью». by.tribuna.com..

«Эспаньёл» 28 чэрвеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Рэеса ў «Эспаньёл»«Эспаньол» объявил о переходе Рейеса. by.tribuna.com.. У маі 2017 года пакінуў камандуХосе Антонио Рейес покинул «Эспаньол». by.tribuna.com..

Апошнія гады У першай палове сезону 2017/18 заставаўся без клуба, а ў студзені 2018 года стаў іграком «Кордавы»Хосе Антонио Рейес перешел в «Кордобу». by.tribuna.com.. У чэрвені 2018 года перабраўся ў кітайскі клуб «Сіньцзян Цяньшань Леапард».

У студзені 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад «Эстрэмадуры».

Загінуў 1 чэрвеня 2019 года ў дарожна-транспартным здарэнніЭкс-форвард «Арсенала» и «Реала» Хосе Антонио Рейес погиб в ДТП. by.tribuna.com..

Дасягненні «Арсенал»: Чэмпіён Англіі: 2004 Уладальнік Кубка Англіі: 2005 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2005

«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2007

«Бенфіка»: Уладальнік Кубка лігі Партугаліі: 2009

«Атлетыка»: Уладальнік Кубка Інтэртота: 2007 Пераможца Лігі Еўропы (2): 2010, 2012 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2010

«Севілья»: Пераможца Лігі Еўропы (3): 2014, 2015, 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эстрэмадура Катэгорыя:Ігракі ФК Сіньцзян Цяньшань Леапард Катэгорыя:Ігракі ФК Кордава Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Атлетыка Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах