Масаля́ны (, ) — аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Алекшыцкага сельсавета.

Назва Тут сама фіксавалася свіслацкае прозвішча Масаловіч. Было германішскае Масаль. Ёсць латышскае Masals, літоўскае Masalis.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9XN9?i=362&cat=2325238https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-69S4-V?i=282&cc=4166194&cat=1059116https://uzvardi.lv/surname/640242https://pavardes.lki.lt/?pv=eba7c3128119258c6361db22a139dded

Гісторыя У 1662 г. згадваецца ў складзе Гарадзенскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1.

Ардынацыя Біспінгаў у Масалянах заснавана ў 1853 годзе.

У 1919—1939 гады ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1919—1922 — цэнтр гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. Наступствам пакту Молатава-Рыбентропа і нападу СССР на Польшчу занята савецкімі войскамі.

18 верасня 1939 года ў маёнтку Масаляны з’явілася група беларускіх камуністаў і бандытаў, якой кіраваў Язеп Гаўрылюк, з мэтай забойства ўладальніка маёнтку, ардыната Яна Біспінга, а таксама рабунку каштоўнасцей з маёнтку. Мясцовыя жыхары аднак папяредзілі пана пра небяспеку ад савецкіх бандаў, дзякуй чаму яму і яго сям’і атрымалася збегчы мінулай ночы. Жыхары Масалянаў сфарміравалі вясковы камітэт, які забяспечыў маёнтак і прымусіў банду Гаўрылюка хутка з’ехацьMarek Wierzbicki: Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku. W: Marek Wierzbicki: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, ss. 84-85, seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2.

2 лістапада 1939 года вёска апынулася ў складзе Беларускай ССР. Да 23 сакавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Эйсмантаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., пасля — у складзе Алекшыцкага сельсавета. З 1991 года ў складзе незалежнай Беларусі.

Насельніцтва

Славутасці Капліца Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі Царква Раства Божай Маці Палац Біспінгаў Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння "Старадаўняя паркавая сядзіба «Масаляны» (у 15,0 км на паўночны ўсход ад г. п. Вялікая Бераставіца, заходняя ўскраіна аг. Масаляны).

Вядомыя асобы Іван Антонавіч Летка (1935—1999) — беларускі паэт.

Крыніцы

Спасылкі

Вёска Масаляны на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Алекшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна