Сцяг Паставаў — сцяг горада Паставы і Пастаўскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Апісанне Сцяг Паставаў уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана пірамідальна расцягнутая рыбалоўная сетка белага колеру, над якой намаляваны тры рыбы жоўтага колеру, накіраваныя пад вуглом уніз галавой.
Гл. таксама Герб Паставаў
Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Катэгорыя:Паставы Катэгорыя:Пастаўскі раён Паставы