Артур Слабашэвіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе клуба.
У лютым 2008 года стаў іграком чэшскага клуба «Мост»Нашествие в "Мост". Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010 года, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазней вярнуўся ў «Зорку-БДУ».
Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2013 выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь».
Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»На просмотре в "Славии" семеро футболистов, якую на той момант узначальваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клубамКонтракты со "Славией" подписали 12 футболистов. У складзе «Славіі» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.
У лютым 2016 года прыбыў у стан «Віцебска» і па выніках прагляду ў сакавіку падпісаў кантрактПодписан контракт с Артуром Слабашевичем. Пачынаў сезон асноўным абаронцам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Віцебскам»Артур Слабашевич покинул "Витебск" і неўзабаве зноў стаў іграком «Іслачы»Слабашевич перешел в «Ислочь». Здолеў замацавацца ў складзе «Іслачы», гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся ў паўабароне. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубамТуранок и Слабашевич продлили контракты с "Ислочью". У красавіку 2017 года гуляў за дубль, але хутка вярнуўся ў асноўны склад каманды.
У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»Слабашевич продлил контракт с "Ислочью", аднак у новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, часцей выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2019 года кантракт з абаронцам быў разарваны"Ислочь" расторгла контракт со Слабашевичем, і неўзабаве ён стаў іграком гродзенскага «Нёмана»Слабашевич стал игроком "Немана". У складзе гродзенскай каманды трывала выступаў у стартавым складзе. У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»Артур Слабашевич покинул "Неман".
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубамСлабашевич стал игроком брестского "Динамо". Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2022 года некаторы час падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клубаСлабашевич перешел в "Белшину". У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у асноўным складзе бабруйчан. У пачатку 2023 года некаторы час трэніраваўся з камандай, аднак у выніку не трапіў у заяўку «Белшыны» на сезон і пакінуў клуб.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Зорка-БДУ 1 0 2006 Д2 Зорка-БДУ 4 0 2007 Д2 Зорка-БДУ 26 1 2010 (2) Д2 Ведрыч-97 10 3 2011 (1) Д3 Зорка-БДУ 15 4 2011 (2) Д3 Смалявічы 15 3 2012 Д3 Смалявічы-СТІ 33 2 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 26 0 2014 Д2 Іслач 17 1 2015 Д1 Славія 23 0 2016 (1) Д1 Віцебск 13 0 2016 (2) Д1 Іслач 14 0 2017 Д1 Іслач 20 2 2018 Д1 Іслач 27 2 2019 (1) Д1 Іслач 8 0 2019 (2) Д1 Нёман 14 0 2020 Д1 Нёман 24 0 2021 Д1 Дынама 27 0 2022 Д1 Белшына 25 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Мост Катэгорыя:Ігракі ФК Градзец-Кралавэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына