Плацічна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі. Знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Сітна, у басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.

Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя, на поўдні прымыкае балотны масіў. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй да 100 м. На поўначы выцякае ручай у Звярынае возера.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Обалі