Браданок — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2,2 км на ўсход ад вёскі Вароніна, каля мяжы з Пскоўскай вобласцю, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.

Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе вышынёй да 10 м, на поўдні забалочаная даліна ручая, які ўпадае з возера Бродна. На поўначы выцякае ручай у возера Язна (Пскоўская вобласць).

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна