Леанід Давыдавіч Побаль (, в. Мікалаева, цяпер Іўеўскі раён — Справка: Поболь, Леонид Давыдович, дата ўдакладнена сям’ёй Л. Д. Побаля), Мінск) — беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1990).

Біяграфія У час 2-й сусветнай вайны сувязны і баец партызанскага атрада. Скончыў Інстытут фізкультуры (1950), БДУ (1951). Працаваў ва ўстановах народнай асветы (1950—1955). З 1958 года — супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР: загадчык сектара (1970); загадчык аддзела археалогіі (1980), археалогіі першабытнага грамадства (1986); вядучы навуковы супрацоўнік (1991). Галоўны хавальнік фондаў Музея гісторыі НАН РБ (з 1997). На пенсіі з 2002 года.

Навуковая дзейнасць Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — вывучэнне старажытнай гісторыі славян на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце гісторыі славян Усходняй Еўропы.

Член-карэспандэнт і акадэмік (з 1999) Міжнароднай Славянскай акадэміі, член Польскага археалагічнага таварыства і Беларускага таварыства аховы помнікаў. Прадстаўнік ад Беларусі ў Міжнароднай уніі славянскай археалогіі (да 1996).

Аўтар 6 манаграфій, больш за 200 навуковых публікацыйПералік выбраных прац Л. Побаля // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі.

Асноўныя працы «Старажытнасці Тураўшчыны» (1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалагічных даследаванняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці—Ствігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў наваколля Турава, да якіх прывязаныя археалагічныя помнікі ад эпохі неаліту да сярэднявеччаПоболь Л. Д. Древности Туровщины. — 2-е изд., доп. иперераб. — Мн.: Бел.навука, 2004. — 143 с. : ISBN 985-08-0616-8.. «Славянскія старажытнасці Беларусі» (Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971; Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973; Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы. «Старажытнасці Беларусі ў музеях Польшчы» (Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музеях Польшчы. «Археалагічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенезу. Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988. Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.

Літаратура

Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 196. Памяць : Мінск : у 4 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 1. — С. 505.

Спасылкі Выстава да 90-годдзя Л. Д. Побаля ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі Выяздная выстава да 90-годдзя Л. Д. Побаля ад Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі Поболь Леонид Давидович // Праект «Партызаны Беларусі»

Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне