Дзмітрый Герман (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», выступаў за дубль клуба, а ў 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сезоне 2010 паспяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза» і стаў адным з яго лідараў.
У лютым 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў «Брэсце», але беспаспяхова. У другой палове 2012 года выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэнні сезона намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова. У выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй».
З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі», і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Неўзабаве здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў.
У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2016.
У першай палове 2017 года страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу», дзе стаў трывала гуляць у аснове.
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай. Пазней, аднак, не трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 года арандаваў іграка. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы.
У снежні 2018 года пакінуў слуцкую каманду і неўзабаве перайшоў у брэсцкі «Рух». У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух».
Сезон 2020 правёў у складзе даўгаўпілскага «Лакаматыва», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова». У сакавіку быў адхілены клубам ад трэніровак з-за падазрэння ў гульні на стаўках, у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.
У жніўні 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года. У студзені 2023 года трэніраваўся з «Хваляй», а неўзабаве далучыўся да «Астраўца» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец».
У лютым 2024 года папоўніў склад «Маладзечна».
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2017 Пераможца Першай лігі Латвіі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 дубль Дынама Мінск 5 0 2007 Д3 Бяроза 26 3 2008 Д3 Бяроза 28 3 2009 Д3 Бяроза 25 6 2010 Д2 Баранавічы 28 8 2011 Д3 Белтрансгаз 28 6 2012 (1) Д3 Белтрансгаз 18 3 2012 (2) Д2 Ведрыч-97 12 3 2013 Д2 Гарадзея 19 2 2014 Д2 Славія 22 2 2015 Д1 Славія 21 2 2016 Д1 Дынама Брэст 27 4 2017 (1) Д1 Дынама Брэст 6 2 2017 (2) Д1 Атлантас 16 2 2018 Д1 Слуцк 8 0 2019 Д2 Рух 22 4 2020 Д2 Лакаматыў 11 7 2020/21 (2) Д1 Тамбоў 6 0 2021 (2) Д2 Хваля 14 2 2022 Д2 Хваля 22 1 2023 Д2 Астравец 31 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Ноа Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна