Бабруйскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. Я. Ларына, колішнія назвы Бабруйскае мастацкае вучылішча, Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 15 — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Рэспублікі Беларусь, адна са старэйшых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у сферы культуры УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «БОБРУЙСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ПРОФЕССИОНАЛЬНО-ТЕХНИЧЕСКИЙ ХУДОЖЕСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ им. А. Е. ЛАРИНА» .

Гісторыя Гісторыя каледжа пачалася ў 1958 годзе з адкрыцця ў Бабруйску школы столяраў-чырванадрэўшчыкаў. Праз два гады на базе гэтай школы было створана гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 15. У 1992 годзе навучальная ўстанова была пераўтворана ў «Вышэйшае прафесійнае вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва № 15» (ВПВДПМ № 15). Навучэнцы набылі магчымасць атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю па прафесіях педагагічнага цыклу. Праз восем гадоў адбылося чарговае пераўтварэнне, у выніку якога навучальная ўстанова стала называцца «Бабруйскі прафесійна-тэхнічны каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва». У 2001 годзе «Бабруйскі прафесійна-тэхнічны каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж». У 2010 УА "Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж" перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны мастацкі каледж імя А. Я. Ларына».

Вядомыя выкладчыкі Аркадзь Ларын — дырэктар каледжа (1960—1999) Юрый Нікіфараў — беларускі мастак-графік (1966—1977)

Вядомыя навучэнцы Валянціна Іванькова — беларускі мастак-кераміст Уладзімір Канцадайлаў — беларускі мастак Фёдар Конюхаў — расійскі падарожнік, пісьменнік, мастак, святар Рускай праваслаўнай царквы. Атрымаў спецыяльнасць рэзчыка-інкрустатара. Генадзь Міхайлавіч Піцко (нар. 1970) -- беларускі мастак-жывапісец.

Катэгорыя:Мастацкія вучылішчы Беларусі Катэгорыя:1958 год у Бабруйску