Дворышча — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 1 км на паўночны захад ад горада Мёры, каля вёскі Дворышча, у басейне ракі Мёрыца.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км.

Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пад агародамі, на поўначы і паўднёвым захадзе часткова пад хмызняком. Упадае некалькі ручаёў, на поўдні выцякае ручай у возера Мёрскае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна