Інстытуты Еўрапейскага саюза — установы Еўрапейскага саюза, якія прадстаўляюць і забяспечваюць інтарэсы, агульныя для ўсіх краін-членаў ЕС. На дадзены момант існуюць 7 галоўных і кіруючых органаў ЕС. Яны пералічаны ў артыкуле 13 дамовы аб Еўрапейскім саюзе: Еўрапейскі парламент мае тры асноўныя функцыі: заканадаўства, бюджэтаванне і кантроль Еўрапейскай камісіі. З 1979 года абіраецца насельніцтвам. Еўрапейскі савет — вышэйшы палітычны орган Еўрапейскага саюза. Складаецца з кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-членаў ЕС. Савет Еўрапейскага саюза — сумесна з Еўрапейскім парламентам, адзін з двух заканадаўчых органаў Еўрапейскага саюза. Еўрапейская камісія — вышэйшы орган выканаўчай улады Еўрасаюза. Нясе адказнасць за выкананне рашэнняў Саюза, кантралюе выкананне законаў у краінах-членах. Суд Еўрапейскага саюза — вышэйшы суд ЕС. Еўрапейская падліковая палата — інстытут, які выконвае аўдытарскую праверку бюджэту Саюза і яго арганізацый. Еўрапейскі цэнтральны банк — цэнтральны банк саюза і Еўразоны.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Інстытуты Еўрапейскага саюза · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.