Помнік у гонар 850-годдзя Гродна — помнік у Гродна (Беларусь), размешчаны на вул. Лермантава, пры ўваходзе ў Каложскі парк. Устаноўлены ў 1978 годзе да 850-годдзя першага ўпамінання Гродна ў Іпацьеўскім летапісе пад 1128 годам.

Помнік створаны з бетону і медзі скульптарам Г. Буралкінам, архітэктарамі А. Каральковым, Г. Пешкавым і інжынерам В. Навумовічам. Помнік уяўляе сабой два слупы-абеліскі вышынёй 31 м, аб’яднаныя ў верхняй частцы блокам-вітражом з выявай лічбы «850».

Каля асновы слупоў з заходняга і ўсходняга бакоў у нішах устаноўлены дзве алегарычныя скульптуры вышынёй 6 м: воін-латнік і жанчына з вышытым ручніком на руках. Першапачаткова яны былі абабітыя меддзю, але ў 1990-х гадах метал скралі, а скульптуры замянілі на цэментныя (крыху змяніўшы іх знешні выгляд)Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 161—162. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8..

Да помніка вядзе алея з шырокім газонам і дэкаратыўнымі свяцільнямі. У пачатку алеі ўстаноўлены камень, на плоскасці якога высечана: «850-годдзе».

У 2019 годзе абмяркоўвалася магчымасць рэканструкцыі стэлы з прыцягненне сродкаў Еўрасаюза.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Гродна Катэгорыя:Каложа Катэгорыя:1978 год у Гродне Катэгорыя:Творы Генадзя Буралкіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Каралькова