Навум Аляксандравіч (Носан Шнеуравіч) Абелеў (; ) — савецкі інжынер-тэхнолаг, арганізатар вытворчасці. Заслужаны машынабудаўнік РСФСР.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1901 годзе ў Рагачове.
У 1925 годзе скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут. Працаваў на Ленінградскім металічным заводзе (1925—1941), удзельнічаў у распрацоўцы новых сістэм буйнакалібернай карабельнай і берагавой вежавай артылерыі. З 1942 года — галоўны інжынер, затым — дырэктар артылерыйскага завода № 75. У 1944—1957 гадах працаваў дырэктарам Таганрогскага завода сельскагаспадарчых машын імя Сталіна (пазней — Таганрогскага камбайнавага завода). З 1957 года — начальнік Упраўлення сельскагаспадарчага машынабудавання Паўночна-Каўказскага саўнаргаса. З 1965 года — начальнік аддзела экспартных і міжгаліновых кааперыраваных паставак Упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўночна-Каўказскага раёна. У 1971 годзе перайшоў на пасаду старшыні Растоўскага абласнога савета навукова-тэхнічных таварыстваў і Растоўскага абласнога праўлення навукова-тэхнічнага таварыства машынабудаўнічай прамысловасці.
Памёр ў 1979 годзе.
Узнагароды Ленінская прэмія (1964) — за ўдзел у стварэнні канструкцыі збожжаўборачнага камбайна «СК-4» і арганізацыю масавай вытворчасці на Таганрогскім камбайнавым заводзе і заводзе «Ростсельмаш». Заслужаны машынабудаўнік РСФСР.
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці расійскага машынабудавання