Зялёны колер — адзін з трох асноўных колераў, зялёны дыяпазон спектра з даўжынёй хвалі 500—565 нанаметраў.

У прыродзе thumb|right|250px|Зялёны ліст

Шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе. Большасць раслін маюць зялёны колер, бо ўтрымоўваюць пігмент фотасінтэза - хларафіл (хларафіл паглынае вялікую частку чырвоных прамянёў з сонечнага спектру, пакідаючы для ўспрымання адлюстраваны зялёны колер). Зялёны прамень — аптычная з'ява у атмасферы. thumb|250px|Краіны, на сцягах якіх ёсць зялёны колер

У тэхніцы, паліграфіі, прамысловасці Зялёны як сігнальны колер - прыкмета бяспекі, дазволенасці дзеяння, руха (светлафор і інш.)

Прыродныя пігменты і натуральныя эталоны Аксід хрому (3) Малахіт Хларафілы Лісцяная зеляніна Эмісійны спектр іонаў барыю У2+

Псіхалогія ўспрымання зялёнага колеру

Чалавечае вока найболей успрымальны ў чырвона-жоўтым участку спектру, зялёны колер (колер травы, раслін) сцішвае нервовую сістэму. Нашы вочы адпачываюць пры ўспрыманні адценняў зялёнага колеру, таму сцены грамадскіх устаноў нярэдка афарбаваныя ў адценні зялёнага (школы, лякарні, і г.д.). Менавіта таму сталы з зялёным сукном (матэрыял з дыфузным адлюстраваннем) традыцыйна распаўсюджаныя (бібліятэчныя сталы, більярд, картачны стол).

Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі

Зялёная міля Зялёны лічыцца колерам паветра (сіні — вада, чырвоны — агонь) Выява зялёнай травы ў песні "Трава у дома" савецкай групы «Зямляне». Самота зялёная — назва дэпрэсіўнага стану чалавека.

Катэгорыя:Колеры