Беразня́кі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

Гісторыя У 1868 засценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 2 двары, 15 жыхароў. У 1904 г. у засценку 24 жыхары, у 1907 г. — 3 двары, 37 жыхароў. У 1921 г. у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 6 двароў, 41 жыхар. З 12.10.1944 г. у Лук'янаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Лук'янавічы).

Насельніцтва 7 двароў, 10 жыхароў (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Мядзельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна