Баравікі́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Працавала школа граматы, дзе ў 1896—1897 навучальным годзе навучалася 9 хлопчыкаў.
У 1921—1939 гадах вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
З 12.10.1940 года ў Сіўцоўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 — Маладзечанскай, з 20.01.1960 — Мінскай абласцей, з 25.12.1962 года Мядзельскага раёна, з 08.06.1963 — у Крывіцкім гарпасялковым Савеце.
У 1949 годзе 40 сельскіх гаспадарак аб’ядналі ў калгас «Сцяг Перамогі». З 19.06.1974 года вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — Пруднікі).
У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Баравікі ўвайшлі ў склад апошнягаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1904 год — 211 жыхароў 1908 год — 237 жыхароў 1921 год — 38 двароў, 207 жыхароў 1960 год — 213 жыхароў 1997 год — 31 двор, 66 жыхароў
Інфраструктура Працуе крама, ёсць жывёлагадоўчая ферма.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна