Дзяні́сава (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1848 годзе маёнтак Вілейскага павета Віленскай губерні, уладанне памешчыка Пшэсвіцкага. У 1904 годзе маёнтак у складзе Крывіцкай воласці Вілейскага павета, уладанне Багуцкага і іншых. З 1921 года вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 12.10.1940 года ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 — Маладзечанскай, з 20.01.1960 — Мінскай абласцей, з 25.12.1962 года ў Мядзельскім раёне, з 09.08.1979 года ў Крывіцкім пасялковым савеце.

У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». З 1979 вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — Пруднікі, раней калгас імя Жданава).

У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Дзянісава ўвайшло ў яго складзеРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 1904 год — 80 жыхароў 1921 год — 15 двароў, 95 жыхароў. 1931 год — 18 двароў, 96 жыхароў. 1960 год — 95 жыхароў 1997 год — 4 двары, 8 жыхароў

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна