Сярэдняе — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Машніца, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,27 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
Размешчана сярод лесу. Уздоўж заходняга і паўднёвага берагоў нешырокая забалочаная пойма. Злучана ручаём з возерам Канторскае, канавай — з ручаём Машніца.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна