Мікалай Мікалаевіч Дундзін (нар., в. Чырвоны Бор, , Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец, графік, галерыст.

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1973 годзе. Удзельнік выстаў з 1986 года. З 1987 года адзін з заснавальнікаў творчага аб'яднання «Квадрат», адказны сакратар аб'яднання. З 1991 года сябра секцыі жывапісу Союза мастакоў Беларусі. У 2010 годзе ў Віцебску адкрыў галерэю «Сцяна». Жыве ў Віцебску.

Творы знаходзяцца ў калекцыях Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нарвскага музея, Віцебскага мастацкага музея (філіял абласнога Віцебскага краязнаўчага музея), Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. У. Масленікава.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Галерысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў