Хларапрэн (хлорбутадыен, 2-хлор-1,3-бутадыен) СН2=ССl-СН=СН2 — манамер, сыравіна для атрымання хларапрэнавых каўчукоў. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, тэмпература плаўлення — −130 °C, тэмпература кіпення +59,4 °C, шчыльнасць 958 кг/м³ (20 °C). Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў. Атрымліваюць гідрахрараваннем вінілацэтылену. Таксічны; ГДК у паветры 0,002 мг/м³.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дыены