Сухараўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Знаходзяцца ля вул. Янкоўскага на захадзе горада. Плошча 1,9986 гаКЛАДБИЩА МИНСКА // Сайт «Ритуальные услуги». Першае пахаванне з указаннем даты адносіцца да 1876 гСтройки «забор в забор» и могилки, забытые родственниками. Большие проблемы малых кладбищ Минска // Партал TUT.BY. Пахавана больш за 2,5 тыс. чалКладбища Минска и Минского района // Сайт кампаніі Art Vita.
Тэрыторыя могілак, як і мікрараён «Сухарава», знаходзіцца на тэрыторыі комплекса курганоў XI—XII стст., якія таксама былі месцам пахаванняСмиренное кладбище. Почему уничтожаются тысячелетние курганы // СБ, 12.01.2005.. Ёсць звесткі аб праблемах з вывазам смецця з могілак па прычыне дрэнных дарог, а таксама з тым, што час ад часу моладзь праводзіць на могілках пікнікі і засмечвае магілыКвартира с видом на погост // Rozysk 21 vek.
На могілках можна знайсці і пахаванні канца ХІХ ст., і магілы за 2014—2015 гг. Большая частка магіл адносна добра дагледжаны. У адрозненне ад іншых былых вясковых могілак Мінска, часцей сустракаюцца дзіцячыя магілы, а пахаванні канца ХІХ ст. — першай паловы ХХ ст. раскіданы сярод больш позніх і сучасных пахаванняў пераважна ў цэнтральнай частцы могілак, а не сканцэнтраваны ў адным месцыКрыжы на курганах: таямніцы Сухараўскіх могілак // Блог Андрэя Берастоўскага, 25.09.2015..
Спасылкі Сухараўскія могілкі на сайце «Некропалі Беларусі» Сухараўскія могілкі на Wikimapia Сухараўскія могілкі на схеме сайта MoiKorni.com Сухараўскія могілкі на фотаздымках Крыжы на курганах: таямніцы Сухараўскіх могілак // Минск старый и новый
Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:Вуліца Янкоўскага (Мінск)