Герб ( ад — спадчына) — эмблема, адмысловы сімвал, які складаецца з фігур, якія сімвалізуюць уладальніка герба (чалавека, род, карпарацыю, горад, краіну і г.д.) і звычайна перадаецца ў спадчыну.
Гербы звычайна складаюцца з наступных элементаў: тарк, прылбіца, намітка, карона, клейнот, пахолкі (шчытатрымальнікі — выявы людзей, алегарычных істот або геральдычных жывёл, якія стаць на задніх лапах), мантыя і дэвіз.
Гербы ў блізкай да сучаснай форме з’явіліся ў Сярэдявеччы ў Заходняй Еўропе, у Англіі і Францыі. Першым гербам лічыцца тарк з шасцю залатымі львамі ў блакітным полі. Паводле версіі, якая сёння аспрэчваецца, Жофруа V Анжуйскі атрымаў яго ў 1127 (або 1128) ад свайго цесця, караля Англіі Генрыха I з нагоды шлюбу з яго дачкой Мацільдай, удавой імператара Генрыха V.
Распаўсюджванне гербаў звязана з развіццём ваеннай тэхнікі, першым чынам з з’яўленнем шалома, які закрываў твары ваяроў. Герб нанасіўся яркімі колерамі на шчыты. Разам з клейнотам выконваў важную ідэнтыфікацыйную задачу.
Гербы можна сістэматызуюць у Гербоўнік па прыналежнасці, рангам, відам юрыдычнага стану, стылям. Вывучае гербоўнікі (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.
Галерэя
Родавыя гербы шляхецкія гербы мяшчанскія гербы сялянскія гербы (Швейцарыя, Германія)
Гербы па рангах герб вялікі — з усімі элементамі. герб сярэдні — асноўныя элементы. герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.
Тэрытарыяльныя гербы дзяржаўныя гербы гербы тэрыторый (губерняў, абласцей, раёнаў, паветаў, ваяводстваў, правінцый і г. д.) гербы гарадоў гербы вёсак
Гербы карпаратыўныя гербы ордэнаў гербы клубаў гербы вучылішч гербы цэхаў гербы арганізацый гербы воінскіх падпадзяленняў гербы фірмаў і канцэрнаў
Гл. таксама Геральдыка Агульны гербоўнік дваранскіх родаў Расійскай імперыі Гербоўнік
Спасылкі
Статья о геральдике в БСЭ Статья о гербе в БСЭ Статья о гербе на Геральдика.by
*