Васіль Журневіч (нар. , , Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», пазней некаторы час вучыўся ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года стаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе трывала замацаваўся на наступны год. Увосень 2014 года «Нёман» узяў курс на амаладжэнне каманды, і Васіль быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 кастрычніка 2014 года ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»"Неман" на два года продлил контракты с Позняком и Журневичем. У сезоне 2016 выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы выйшаў на поле ў асноўнай камандзе «Нёмана». У першай палове сезона 2017 згуляў 15 матчаў за дубль «Нёмана», дзе забіў 15 галоў. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў клуб чацвёртага польскага дывізіёна «Зніч» з горада Бяла Піска«Неман» отдал Журневича в аренду в любительский клуб из Польши.

У студзені 2018 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Нёманам»"Неман" начал подготовку с сезону-2018. У лютым 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам"Неман" продлил контракт с Журневичем. У сезоне 2018 выступаў за дубль, не з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Нёман». У студзені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», пазней адправіўся на прагляд у «Гарадзею», аднак у выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»Форвард Журневич перешел в "Лиду". У лідскім клубе рэгулярна з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену.

У жніўні 2019 года перабраўся ў «Слонім-2017»Журневич сменил "Лиду" на "Слоним-2017", дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантрактЖурневич стал игроком "Торпедо-БелАЗ". Не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, гуляў пераважна за дубль.

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама». У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў пагадненне з брэсцкім клубамЖурневич стал игроком брестского "Динамо". У «Дынама» часцей заставаўся на лаўцы запасных, на полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену.

У пачатку 2022 года падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»Василия Журневича арендовал "Слоним-2017". Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Нёман».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Беларусі. 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Нёман 12 4 2013 дубль Нёман 17 4 2014 Д1 Нёман 2 0 2015 Д1 Нёман 14 1 2016 Д1 Нёман 2 0 2017 (1) дубль Нёман 15 8 2018 дубль Нёман 27 4 2019 (1) Д2 Ліда 14 3 2019 (2) Д2 Слонім-2017 13 5 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 5 0 2021 Д1 Дынама 6 0 2022 Д2 Слонім-2017 15 5

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Зніч Бяла Піска Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст