Нацыянальны археалагічны інстытут і музей () — навукова-даследчы інстытут у Сафіі, уваходзіць у структуру Балгарскай акадэміі навук. Заснаваны ў 1948 годзе ў выніку зліцця дзвюх арганізацый — Археалагічнага інстытута і Археалагічнага музея. Музей існуе з 1892 года і з'яўляецца найстарэйшым археалагічным музеем краіны.
thumb|Ля ўваходу ў музей Музей НАІМ размешчаны ў памяшканні былой Вялікай мячэці (Буюк-джамія, завершана ў 1474 годзе, да моманту аднаўлення балгарскай дзяржаўнасці будынак быў закінуты) на вуліцы Саборнай.
Інстытут займаецца археалагічнымі даследаваннямі на тэрыторыі Балгарыі. У ім працуе 67 навукоўцаў (станам на 2012 год). Музей мае адну з найбагацейшых калекцый на Балканах, уключаючы сусветна знакамітыя скарбы фракійскай эпохі з Панагюрыштэ і Вылчытран.
Навуковыя падраздзяленні НАІМ Аддзел старажытнай гісторыі Аддзел фракійскай археалогіі Аддзел антычнай археалогіі Аддзел сярэдневяковай археалогіі Аддзел нумізматыкі і эпіграфікі Праблемная група па міждысцыплінарных даследаваннях Філіял у Шумене Філіял у Вяліка-Тырнаве Археалагічны музей Аддзел экспазіцыі Аддзел фондаў
Літаратура С.Георгиева, В. Велков, Библиография на българската археология (1879-1966), С. 1974. Васил Николов /ред./, Национален Археологически музей. 100 години от откриването на първата експозиция, 18.05.1905 - 18.05.2005. София 2005.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Інфармацыя пра НАІМ на сайце Балгарскай акадэміі навук
Катэгорыя:Музеі Балгарыі Катэгорыя:Археалагічныя музеі Катэгорыя:Навука ў Балгарыі Катэгорыя:Сафія