За́машша (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1868 г. вёска Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 67 жыхароў. З 1884 тут працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі існавалі: вёска (172 жыхары) і фальварак, валоданне Пілсудскага, 12 жыхароў. У 1908 г. у вёсцы 19 двароў, 160 жыхароў. У 1921 г. у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 31 двор, 173 жыхары. З 12.10.1940 г. у Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 1952 г. у Брусоўскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 01.10.1973 г. у ВузлянскімУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402)., з 23.03.1987 г. у Сваткаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
У 1940 г. вяскоўцы арганізавалі калгас імя Леніна. У 1940 г. 42 двары, 187 жыхароў. Пасля вайны адноўлены калгас. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 г. — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 г. — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі).
Насельніцтва 144 жыхары (1960) 19 двароў, 29 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Сваткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна