Іванкі́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Гісторыя У 19 стагоддзі — маёнтка Іванкі і Дваржэц Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Урбановіча, 10 двароў, 28 душ прыгонных сялян мужчынскага полу. У 1904 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета, 177 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Сырмежскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай вобласці, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя М. Горкага, у 1952—1954 гг. вёска — цэнтр узбуйненага калгасу імя М. Горкага, з 06.03.1954 г. — у складзе сучаснага калгасу з той жа назвай (цэнтр — вёска Буйкі).
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 113 жыхароў (1960) 19 двароў, 42 жыхары (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Занарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна