Царква Казанскай Маці Божай — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры в. Парэчча (Гродзенскі раён).

Гісторыя Пабудавана ў 1901 годзе з дрэва як царква-школа на месцы храма, які згарэў у 1846 г.

Архітэктура Прамавугольны ў плане гарызантальна выцягнуты будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры якога надбудаваны чацвярык з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. З боку галоўнага фасада ўзвышаецца чатырохгранная шатровая званіца. Цыбулепадобная галоўка завяршае вальмавы дах прамавугольнага прыруба апсіды з бакавымі рызніцамі. Бравенчатыя сцены раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр’ер Унутры храма вылучаны папярочны неф і вузкі бабінец, па баках якога былі размешчаны класы царкоўна-прыходскай школы.

Прыпісная капліца Маецца прыпісная капліца ў імя святога мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага на могілках в. Рыбніца. Капліца была асвечана 16 жніўня 2014 г. архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем.

Літаратура Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — С. 315. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гродзенскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1901 годзе Катэгорыя:Парэчча (Гродзенскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1901 год у Беларусі