Прэзідэнт Сербіі — орган вярхоўнай улады Сербіі, кіраўнік дзяржавы. Абіраеца грамадзянамі.
На цяперашні момант прэзідэнтам Сербіі з’яўляецца Аляксандр Вучыч, які перамог на выбарах 2017 года.
Правы па канстытуцыі Згодна з канстытуцыяй 2006 года прэзідэнт: абіраецца на 5 гадоў можа быць абраны не больш за два разы прадстаўляе краіну ў свеце прапануе Народнай Скупшчыне кандытатуру старшыні ўрада мае права вета на законы. Пасля гэтага закон разглядаецца паўторна. Калі закон прыняты і ў другі раз, то прэзідэнт абавязаны яго падпісаць прызначае і адклікае паслоў Сербіі па прапанове ўрада мае недатыкальнасць можа распускаць Скупшчыну і прызначаць выбары дэпутатаў ажыццяўляе памілаванне уручае узнагароды не можа займацца іншай службовай і прафесійнай дзейнасцю з’яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл. Калі прэзідэнта знімаюць з пасады, яго абавязкі выконвае старшыня Скупшчыны.
Сімвалы Прэзідэнт Сербіі мае асаблівы сцяг, які называецца прэзідэнцкі штандарт.
Канцылярыя
Канцылярыя прэзідэнта знаходзіцца ў Новым палацы (Нові Двор). Народная канцылярыя прэзідэнта знаходзіцца ў Беагражданцы (Београҕанка).
Прэзідэнты Сербіі Спіс прэзідэнтаў Сербіі з 1991 года, калі гэтая пасада была ўпершыню заснавана. Паказаныя таксама асобы, якія выконвалі абавязкі кіраўніка дзяржавы.
№ Фота Імя Тэрмін выканання паўнамоцтваў Партыя Заўвагі 1 Слабадан Мілошавіч () 11 студзеня 1991 — 23 ліпеня 1997 Сацыялістычная партыя Сербіі З 8 мая 1989 займаў пасаду Старшыні Прэзідыума Сербіі. 9 снежня 1990 выйграў прэзідэнцкія выбары, набраўшы 65,3 %. Зноў перамог на выбарах 20 снежня 1992 (53,2 %). Сышоў з пасады, стаўшы прэзідэнтам Югаславіі. - Драган Томіч 23 ліпеня 1997 — 29 снежня 1997 старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Працягваў выконваць абавязкі пасля таго, як 5 кастрычніка 1997 несастаяўся другі тур выбараў прэзідэнта. 2 Мілан Мілуцінавіч 29 снежня 1997 — 29 снежня 2002 Сацыялістычная партыя Сербіі Абраны прэзідэнтам 21 снежня 1997 у другім туры паўторных выбараў 1997, набраўшы 59,2 % галасоў. Сышоў з пасады ў сувязі з заканчэннем тэрміна прэзідэнтства. - Наташа Мічыч 29 снежня 2002 — 4 студзеня 2004 старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Заняла пасаду ў сувязі с заканчэннем тэрміна паўнамоцтваў прэзідэнта Мілана Мілуцінавіча і не абраннем новага прэзідэнта з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў у паўторных выбарах 8 снежня 2002 (у первічных выбарах у другім туры 13 кастрычніка таксама яўка была ніжэй за ўсталяваны парог у 50 %). Працягвала выконваць абавязкі прэзідэнта пасля неадбыўшыхся выбараў 16 лістапада 2003 (падстава — нізкая яўка выбаршчыкаў). - Драган Маршычанін () 4 студзеня 2004 — 3 сакавіка 2004 дэмакратычныя сілы Сербіі старшыня скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Сышоў з пасады, стаўшы міністрам эканомікі - Ваіслаў Міхаілавіч () 3 сакавіка 2004 -4 сакавіка 2004 в. а. старшыні Скупшчыны, в. а. прэзідэнта - Прэдраг Маркавіч () 4 сакавіка 2004 11 ліпеня 2004 старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта 3 Борыс Тадзіч 11 ліпеня 2004 — 5 красавіка 2012 Дэмакратычная партыя Перамог у другім туры выбараў 27 чэрвеня 2004, атрымаў 53,2 % галасоў. Другі раз заняў пасаду, перамогшы ў другім туры выбараў 3 лютага 2008 (50,3 %). Датэрмінова сышоў у адстаўку. - Славіца Джукіч-Дэянавіч 5 сакавіка 2012 31 мая 2012 Сацыялістычная партыя Сербіі старшыня скупшчыны, в. а. прэзідэнта 3 Томіслаў Нікаліч 31 мая 2012 — 31 мая 2017 Сербская прагрэсіўная партыя Перамог у другім туры выбараў 4 Аляксандр Вучыч 31 мая 2017 — займае пасаду Сербская прагрэсіўная партыя
Гл. таксама Спіс кіраўнікоў Сербіі
Спасылкі Афіцыйны сайт прэзідэнта Сербіі Народная канцэлярыя прэзідэнта Сербіі
Сербія