Іеяў ап Ідвал, або Ідвал Малодшы (, памёр у ) — кароль Гвінеда (950—969), сын Ідвала ап Анараўда, брат і суправіцель Іяга ап Ідвала. Яго сапраўднае імя — Ідвал, але летапісцы каб пазбегнуць блытаніны з бацькам называлі яго Іеяў, гэта значыць «Малодшы».

Біяграфія Пасля смерці Ідвала ап Анараўда ў 942 годзе, яго сыны павінны былі разам кіраваць Гвінедам, але Хівел Добры, які ўварваўся з поўдня, узурпаваў уладу. Пасля смерці Хівела братам усё ж удалося вярнуць прастол, перамогшы сыноў узурпатара. Іяга і Іеяў падзялілі Гвінед паміж сабой на дзве часткі.

Спачатку яны кіравалі мірна, разам здзейсніўшы набег на Дэхейбарт у 952 годзе і адбіўшы нашэсце сыноў Хівела Добрага ў 954 годзе. Аднак неўзабаве паміж імі пачалася вайна. У 969 годзе Іяга паланіў Іеява і забіў яго.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Гвінед Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя