Рыдэрх ап Іестын (, памёр у 1033) — кароль Гвента з пачатку другога дзесяцігоддзя XI стагоддзя па 1033 год, фактычны кіраўнік усяго паўднёвага Уэльса на працягу апошняга дзесяцігоддзя свайго жыцця. Заснавальнік дынастыі, прадстаўнікі якой адыгрывалі важную ролю ў палітычных смутах XI стагоддзя ва Уэльсе.

Біяграфія Не захавалася звестак пра дакладны час нараджэння Рыдэрха, роўна як і пра яго паходжанне. Меркавана, яго першапачатковыя ўладанні знаходзіліся ў Гвінлугу і верхнім Гвенце, а да 1020-х гадоў ужо можна было казаць пра яго дамінаванне ў паўднёва-ўсходнім Уэльсе. Пасля смерці ў 1023 годзе Лівеліна ап Сейсіла, які пяццю гадамі раней захапіў уладу ў Гвінедзе і Дэхейбарце, Рыдэрх ап Іестын падпарадкоўвае сабе апошні. Запіс у «Хроніцы прынцаў» за гэты год паведамляе, што Рыдэрх становіцца «кіраўніком поўдня».

На працягу дзесяці гадоў ён кіраваў сваімі землямі. У даравальных граматах Рыдэрха, захаваных у «Кнізе з Ландава», сын Іестына называецца каралём Маргануга, аднак там жа зафіксаваны яго прэтэнзіі на ўладу над усім Уэльсам. Ландаўскія запісы гавораць пра яго як пра «кіраўніка ўсяго Уэльса, акрамя вострава Мона, якім валодае Іяга ап Ідвал».

У 1033 годзе Рыдэрх ап Іестын загінуў, а пра акалічнасці яго смерці вядома толькі тое, што ён быў забіты ірландцамі. Уладанні Рыдэрха ў Гвенце, а таксама яго палітычныя амбіцыі на панаванне ў паўднёвым Уэльсе, перайшлі па спадчыне да яго сына — Грыфіда ап Рыдэрха. Дзеці Карадаг ап Рыдэрх ( ? - 1056) Рыс ап Рыдэрх ( ? - 1053) Грыфід ап Рыдэрх ( ? - 1055)

Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Гвент Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Глівісінг Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Дэхейбарт Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя