Яраслаўскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Яраслаўская, адзін з 10-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Камсамольскай плошчы. Пабудаваны ў 1862 годзе.

З вакзала адпраўляюцца цягнікі і бесперасадачныя вагоны на Яраслаўль, Волагду, Архангельск, Северадзвінск, Кіраў, а таксама на Урал, у Сібір, Забайкалле, на Далёкі Усход, у Кітай, Манголію, Паўночную Карэю. Гэты вакзал — найбуйнейшы па аб’ёму перавозак, абслугоўвае ў суткі каля 300 пар цягнікоў. Тут пачынаецца Транссібірская магістраль.

Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі Расіі Катэгорыя:Чыгуначныя вакзалы паводле алфавіта Катэгорыя:Архітэктура маскоўскага мадэрну Катэгорыя:Фёдар Шэхтэль Катэгорыя:Пазакласныя станцыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1862 годзе Катэгорыя:1862 год у Маскве