Ключа́ткі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя У 1868 г. існавалі 2 вёскі Ключаткі — у Свірскай воласці (5 двароў, 43 жыхары) і ў Шэметаўскай воласці (2 двары, 19 жыхароў) Свянцянскага павета Віленскай губерні. У 1904 г. адпаведна 75 і 55 жыхароў, ў 1908 г. 8 двароў, 54 жыхара і 8 двароў, 59 жыхароў. З 12.10.1940 г вёска ў Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым савеце. У 1949 г. жыхары вёскі аб'ядналіся ў калгас «Перамога». З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Ключаткі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" .

Населньіцтва 88 жыхароў (1960) 13 двароў, 25 жыхароў (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Свірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна