Усеўкраінскі рэферэндум (1991) — рэферэндум ва Украіне, які адбыўся 1 снежня 1991 года ў адзін дзень з першымі выбарамі прэзідэнта Украіны.

Рэферэндум быў абвешчаны 24 жніўня 1991 года разам з Актам абвяшчэння незалежнасці Украіны і зацверджаны 11 кастрычніка таго ж года пастановай Вярхоўнай рады Украіны. На рэферэндум было вынесена адно пытанне — «Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны?». У бюлетэні для галасавання быў выкладзены такі тэкст (на ўкраінскай мове):thumb|злева|Бюлетэнь для галасавання

АКТ АБВЯШЧЭННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ

Зыходзячы са смяротнай небяспекі, навіслай над Украінай у сувязі з дзяржаўным пераваротам у СССР 19 жніўня 1991 года, — працягваючы тысячагадовую традыцыю дзяржаўнага будаўніцтва ва Украіне, — зыходзячы з правы на самавызначэнне, прадугледжанага Статутам ААН і іншымі міжнародна-прававымі дакументамі, — ажыццяўляючы Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны, Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўрачыста абвяшчае незалежнасць Украіны і стварэнне самастойнай украінскай дзяржавы — УКРАІНЫ. Тэрыторыя Украіны з'яўляецца непадзельнай і недатыкальнай. З гэтага часу на тэрыторыі Украіны маюць сілу выключна Канстытуцыя і законы Украіны. Гэты акт набывае сілу з моманту яго ўхвалення.

ВЯРХОЎНАЯ РАДА УКРАІНЫ 24 жніўня 1991

«Ці пацвярджаеце Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?»

Напярэдадні галасаванні Прэзідыум Вярхоўнага савета Украіны выступіў са зваротам да народа, у якім былі такія словы:

Сёння не падтрымаць незалежнасць азначае толькі адно — падтрымаць залежнасць. Але тады ўзнікае пытанне: залежнасць ад каго? Дзе тая краіна, ад якой мы горача жадаем быць залежнымі і, такім чынам, працаваць на яе? Наколькі вядома, ніводная з краін-суседзяў і ніводная з краін свету не прэтэндуе на тое, каб абвясціць Украіну залежнай ад сябе. Гэта было б недарэчна.

Такім чынам, незалежнасць. Альтэрнатывы — няма.

Толькі незалежная Украіна зможа, як раўнапраўны партнёр уступаць у любую міждзяржаўную супольнасць з суседзямі, у першую чаргу з найбольш блізкай нам Расіяй.

Вынікі

Акт абвяшчэння Незалежнасці Украіны быў падтрыманы ва ўсіх 27 адміністрацыйных рэгіёнах Украіны: 24 вобласці, 1 аўтаномная рэспубліка, і 2 горада са спецыяльным статусам. У бюлетэнь было ўнесена пытанне: «Ці пацвярджае Вы Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны?». У галасаванні прынялі ўдзел 84,18 % грамадзян Украіны, якія мелі права голасу (31 891 742 чалавека). 28 804 071 (90,32 %) з іх падтрымаў Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Такім чынам абвяшчэнне незалежнасці Украіны было пацверджана ўсенародным галасаваннем.

Рэгіёны Галасавалі Так (асоб, %) Не (асоб, %) Несапраўдныя

Вобласціасоб%асоб%асоб%асоб%Адэская вобласць Вінніцкая вобласць Валынская вобласць Днепрапятроўская вобласць Данецкая вобласць Жытомірская вобласць Закарпацкая вобласць Запарожская вобласць Івана-Франкоўская вобласць Кіеў Кіеўская вобласць Кіраваградская вобласць Крымская АССР Луганская вобласць Львоўская вобласць Мікалаеўская вобласць Палтаўская вобласць Ровенская вобласць Севастопаль Сумская вобласць Харкаўская вобласць Херсонская вобласць Хмяльніцкая вобласць Цярнопальская вобласць Чаркаская вобласць Чарнавіцкая вобласць Чарнігаўская вобласць

Украіна % % % %

Так, падтрымліваю (%)Не, не падтрымліваю (%)

Спасылкі

Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны 24 жніўня 1991 Пастанова Вярхоўнай рады Украіны пра правядзенне Усеўкраінскага рэферэндуму ад 11 кастрычніка 1991 Пастанова Вярхоўнай рады Украіны пра ўтрыманне бюлетэня на Усеўкраінскім рэферэндуме ад 11 кастрычніка 1991 Відомості про результати Всеукраїнського референдуму 1 грудня 1991 року

Катэгорыя:Усеўкраінскія рэферэндумы Катэгорыя:Рэферэндумы аб незалежнасці Катэгорыя:1991 год ва Украіне Катэгорыя:Выбары 1991 года Катэгорыя:Рэферэндумы 1991 года Катэгорыя:Распад СССР Катэгорыя:Падзеі 1 снежня Катэгорыя:Снежань 1991 года