Аласія (Алашыя — назва горада (зманім. Энгамі) і краіны) — важная старажытная дзяржава ва Усходнім Міжземнамор'і, якая займала востраў Кіпр і існавала ў сярэдзіне — канцы II тыс. да н.э. Аласія была найбуйнейшым вытворцам медзі і бронзы. Даследаванні сучасных гісторыкаў паказалі, што гліна, на якой напісаны пасланні кіраўніка Аласіі егіпецкаму фараону, паходзяць з вострава Кіпр, з радовішчаў каля сучасных гарадоў Калавасас і Аласа, таму пераважная большасць сучасных гісторыкаў атаясамляюць Аласію з Кіпрам, дзе ў гэты час існавалі дзяржавы спачатку мінойцаў, затым тэўкраў (і тыя, і іншыя выкарыстоўвалі кіпра-мінойскае пісьмо).

Меркаванне, што Кіпр называўся «Аласіяй», пацвярджаецца надпісам «Апалон Аласіёцкій» ("ΑΠΟΛ(Λ)ΩΝ ΤΩΙ ΑΛΑΣΙΩΤΑΙ"), выяўленым на пастаменце статуі скульптуры Плітаса, якую Апсасамас прысвяціў Апалону з Аласоты.

Кіраўнікі Аласіі З кіраўнікоў Аласіі па імёнах вядомыя толькі двое. Гэта Кушмешуша, сучаснік цара Угарыта Нікмаду III (кан. XIII ст. да н.э.), і Хатыба, якая згадваецца каля 1050 г. да н.э. у справаздачы пра падарожжа па краінах Левантыйскага ўзбярэжжа егіпцяніна Уну-Амона. Царыца (ці прынцэса) Хатыба была сучасніцай кіраўніка Верхняга Егіпта Херыхора і цара Егіпта Смендэса (Несубанебджэда).

Літаратура Armstrong, K. M. 2003 Settlement Hierarchy and The Location of Alashiya on Cyprus. Unpublished MA dissertation, University of Cincinnati. Knapp, A. B. ed. 1996 Near Eastern and Aegean Texts from the Third to the First Millennia BC. (Translations of all 122 Bronze Age and early Iron Age texts referring to «Alashiya»). ISBN 0-9651704-2-X Knapp, A. B. 1997 The Archaeology of Late Bronze Age Cypriot Society. ISBN 0-85261-573-6 Goren, Y. 1993 et al. The Location of Alashiya Petrographic analysis of the tablets. American Journal of Archaeology 107:233-255

Спасылкі Ancient Cyprus Cyprus in the Late Bronze Age Letter from the king of Alasiya The Amarna Letters

Катэгорыя:Гісторыя Кіпра Катэгорыя:Народы мора