Гісторыя Перш гарады Нарвегіі былі падзелены на дзве катэгорыі: мястэчкі ці гандлёвыя гарады () і партовыя гарады (). Кожны з гарадоў меў свае прывілеі, якія былі скасаваны ў 1857 годзе, а ў 1952 годзе была адменена і сама класіфікацыя і ўсе гарады сталі называцца проста .
Нарвежскія камуны былі падзелены на гарадскія () і сельскія (). У 1946 годзе кожнай камуне быў прызначаны чатырохзначны код на аснове ISO 3166-2:NO. Падзел на гарадскія і сельскія камуны быў адменены ўрадавым законам у 1992 годзе.
Да 1951 года існавала 744 камуны. У перыяд паміж 1960 і 1965 гадамі многія нарвежскія камуны былі аб’яднаны, з-за чаго некаторыя паселішча страцілі гарадскі статус. Напрыклад, калі ў 1963 годзе гарадская камуна Брэвік () была аб’яднана з гарадской камунай Порсгрун (Porsgrunn) і сельскай камунай Эйдангер (), новая камуна атрымлівала назву Порсгрун (Porsgrunn) і захавала свой лічбавы код, а Брэвік страціў статус горадаБрэвік меў статус горада з (1845—1963) і атрымаў яго зноў пасля рэформы 1996 года..
Да 1996 года статус горада прысвойваўся міністэрствам мясцовага самакіравання (). У наш час статус прысвойваецца муніцыпальным саветам (саветам камуны) і фармальна ўхваляецца дзяржавай. Паводле закона 1997 года камуна павінна мець мінімум 5000 жыхароў, каб прысвоіць статус горада для аднаго са сваіх паселішчаў. У 1999 годзе муніцыпальны савет Брагу () прысвоіў статус горада Сетэрмаэну (), але рашэнне было неўзабаве скасавана, таму што камуна не задавальняла патрабаванню ў 5000 чалавек.
Таксама законы 1996 года дазваляюць паселішчам, якія страцілі гарадскі статус у 1960-х гадах ізноў яго сабе вярнуць. Вышэй згаданы Брэвік пазбавіўся статусу пасля аб’яднання камун у 1963 годзе і зноў атрымаў яго толькі ў 1996.
Осла — сталіца Нарвегіі і самы вялікі горад краіны з насельніцтвам 575 475 жыхароў.
Спіс гарадоў Насельніцтва гарадоў паказана на 2006 год.
Осла Oslo (538 411) — сталіца
Акерсхус Дробак Drøbak (13 585) Есхейм Jessheim (14 632) Лілестрэм Lillestrøm (43 201) Санвіка Sandvika (105 928) Шы Ski (27 010)
Бускеруд Драмен Drammen (57 759) Конгсберг Kongsberg (23 315) Хёнефас Hønefoss (28 197) Хоксун Hokksund (15 825)
Вест-Агдэр Крысціянсан Kristiansand (76 917) Люнгдал Lyngdal (7296) Мандал Mandal (14 069) Фарсун Farsund (9446) Флекефіёрд Flekkefjord (8852)
Вестфал Ларвік Larvik (41 364) Санефіёрд Sandefjord (41 897) Свельвік Svelvik (6465) Цёнсберг Tønsberg (36 919) Холместран Holmestrand (9654) Хортэн Horten (24 871)
Мёрэ-ог-Ромсдал Крыстыянсун Kristiansund (17 067) Молдэ Molde (24 146) Олесун Ålesund (40 801) Ондалснес Åndalsnes (7 347) Ульстэйнвік Ulsteinvik (6813) Фуснаваг Fosnavåg (8373)
Нурлан Бронёйсун Brønnøysund (4 506) Будзё Bodø (44 992) Лекнес Leknes (10 797) Му-і-Рана Mo i Rana (25 355) Мушээн Mosjøen (13 440) Нарвік Narvik (18 365) Санднесьёэн Sandnessjøen (7306) Свольвер Svolvær (9021) Сортланд Sortland (9639) Стокмаркнес Stokmarknes (8001) Фёўске Fauske (9551)
Нур-Трондэлаг Вердал Verdal (13 900) Кулверэйд Kolvereid (5154) Левангер Levanger (18 080) Намсус Namsos (12 574) Стэйнх’ер Steinkjer (20 477) Сцьёрдал Stjørdal (19 892)
Оплан Іёвік Gjøvik (27 819) Лілехамер Lillehammer (25 314) Ута Otta (6083) Фагернес Fagernes (6400)
Ругалан Брунэ Bryne (14 807) Ёрпелан Jørpeland (10 566) Купервік Kopervik (37 928) Окрэхамн Åkrehamn (37 928) Санес Sandnes (58 947) Сёўда Sauda (4769) Скудэнесхаўн Skudeneshavn (37 928) Ставангер Stavanger (115 157) Хёўгесун Haugesund (31 738) Эгерсун Egersund (13 418)
Сёр-Трондэлаг Брэкстад Brekstad (5113) Тронхейм Trondheim (158 613)
Согн-ог-Ф’юранэ Молёй Måløy (6 123) Фёрдэ Førde (11 327) Флурэ Florø (11 410)
Тэлемарк Брэвік Brevik (33 550) Крагерэ Kragerø (10 477) Лангесун Langesund (14 104) Нутадэн Notodden (12 314) Порсгрун Porsgrunn (33 550) Р'юкан Rjukan (6247) Статхеле Stathelle (14 104) Шыен Skien (50 761)
Тромс Тромсё Tromsø (63 596) Фінснес Finnsnes (11 051) Харстад Harstad (23 228)
Фінмарк Алта Alta (17 889) Вадсё Vadsø (6114) Вардзё Vardø (2338) Кіркенес Kirkenes (9464) Хамерфест Hammerfest (9361) Хонінгсваг Honningsvåg (3330)
Хедмарк Конгсвінгер Kongsvinger (17 224) Хамар Hamar (27 593) Эльверум Elverum (18 992)
Хордалан Берген Bergen (242 158) Лейрвік Leirvik (16 682) Ода Odda (7 247)
Эстфал Ашым Askim (14 184) Халдэн Halden (27 722) Мос Moss (28 182) Мюсен Mysen (10 267) Сарпсбарг Sarpsborg (50 115) Фрэдрыкстад Fredrikstad (70 791)
Эўст-Агдэр Арэндал Arendal (39 826) Грымстад Grimstad (19 224) Лілесан Lillesand (9030) Рысёр Risør (6863) Тведэстран Tvedestrand (5838)
Спасылкі
Нарвегія Гарады