Уласцімі́равічы () — першая сербская княжацкая дынастыя.

Паводле легенды заснавальнікам дынастыі быў невядомы кіраўнік, пад правадырствам якога сербы ў VII стагоддзі пакінулі сваю прарадзіму — Белую Сербію — і прыйшлі на Балканы. Першым вядомым прадстаўніком гэтага роду з'яўляецца Уласцімір, які жыў у IX стагоддзі князь. Манавіта па яго імі і завецца дынастыя.

Кіраўнікі Вішаслаў — жыў каля 780; першы сербскі кіраўнік, імя якога згадваецца ў крыніцах (таму Уласціміравічаў часам таксама называюць Вышаславічамі). Радаслаў Вішаславіч і яго сын Просігай — кіравалі на мяжы VIII—IX стагоддзяў. Уласцімір — за час свайго кіравання (825—860) здолеў аб'яднаць пад сваёй уладай мноства сербскіх земляў і стаў фактычным заснавальнікам Сербскай дзяржавы. Муцімір (860—890) — разам з братамі разграміў армію балгарскага хана Барыса; пры Муціміру была завершана хрысціянізацыя Сербіі. Прыбыслаў (Перваслаў) — кіраваў каля года, пасля чаго ўладу захапіў яго стрыечны брат князь Петар. Петар Гойнікавіч (892—917) — імкнуўся да аб'яднання сербскіх земляў пад сваёй уладай, аднак пацярпеў паражэнне ў барацьбе з балгарскім царом Сімяонам I, пасля чаго Сербія патрапіла пад уладу Балгарыі. Паўле Бранавіч (917—921) — зрынуты сваім стрыечным братам Захарыем, які карыстаўся падтрымкай Візантыі. Захарый Перваслаўлевіч (921—924) — быў разбіты балгарамі, пасля чаго сербскія зямлі былі далучаны да Балгарскага царства. Часлаў Кланіміравіч (927 — каля 950) — здолеў вярнуць Сербіі незалежнасць; аб'яднаў пад сваёй уладай большую частку сербскіх земляў — Рашку, Босну, Дуклю, Травунію, Захлум'е, Нерэту — і прыняў тытул вялікі жупан. Аднак, са смерцю Чэслава дынастыя Уласціміравічаў згасла, а Сербія была анексавана Візантыяй.

Радавод Выява:Vlastimirovic.png Спасылкі