Ве́жанкаМенавіта такая назва ўжываецца ў мясцовай газеце Ніва (газета). Гл.: , часам Вяжа́нка (, па-падляску: Viežanka) — прысёлак вёскі Волька ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, у гміне Чыжы.
Гісторыя Вежанка была заснавана Яўстафім Халецкім каля 1570 г. у Бельскай пушчы. Да 1742 г. была каралеўскай уласнасцю, пасля была аддана Яну Юзафу Вільчэўскаму. Каля 1793 г. Вільчэўскія фундавалі тут уніяцкую капліцу (праўдападобна была пасля перанесеная ў Кленікі, а ў 1864 г. у Козлікі). Вядома, што на пачатку 19 ст. належала да ўніяцкай парафіі ў Кленіках, а ў 1903 г. да парафіі ў ЛасінцыGrzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka — Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski — Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 186—188. У міжваенны перыяд Вежанка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (9 каталікоў і 7 праваслаўных, 8 жыхароў было палякамі і 8 беларусамі). Пасля Другой сусветнай вайны Вежанка была далучана да гміны Чыжы.
Насельніцтва Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія гавораць падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Святога Антонія Пячорскага ў Курашэве). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Біскупа Станіслава ў Нараве).
Крыніцы
Спасылкі