Фінляндскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Фінляндскі, адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на плошчы Леніна, 5.
Першы будынак вакзалу пабудаваны ў 1870 годзе (архітэктар Пётр Купінскі) для чыгункі, якая звязала сталіцу з Вялікім княствам Фінляндскім. Лінія была пракладзеная ў 1862—1870 да станцыі Рыйхімякі, якая знаходзілася на пабудаванай у 1858—1862 гадах першай у Фінляндыі чыгункі паміж гарадамі Тавастгус (Хяменліна) і портам Гельсінгфорс (Хельсінкі). У 1950-х гадах была праведзена комплексная рэканструкцыя вакзала (архітэктары П. А. Ашасцін, Н. В. Баранаў, Я. Н. Лукін, інжынер І. А. Рыбін).
З Фінляндскага вакзалу зараз адпраўляюцца прыгарадныя цягнікі ў паўночна-заходнім і паўночна-усходнім накірунках, а таксама цягнікі на Петразаводск, з 1974 года да канца 2010 года з вакзала адпрыўляліся цягнікі «Рэпін» і «Сібеліус» (заменены на «Алегра») па маршруце Санкт-Пецярбург—Хельсінкі. У левым крыле вакзалу — наземны вестыбюль станцыі метро «Плошча Леніна».
Катэгорыя:Вакзалы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі Расіі