Ліпна — возера на мяжы Ушацкага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласці, за 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Завадзіна, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Плошча паверхні 1,14 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Найбольшая глыбіня 19,7 м, сярэдняя — 6,3 м. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Аб’ём вады ў возеры 7,28 млн м³. Плошча вадазбору 147 км².
Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, параслі лесам і хмызняком, на поўдні і паўночным захадзе да возера прымыкаюць балотныя масівы. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на поўдні і паўночным захадзе забалочаныя. Дно возера мае некалькі ўпадзін (па адной восі) глыбінёй 10—15 м. На захадзе возера маецца востраў плошчай 0,3 га. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана ілам. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 5 м, месцамі ў залівах да 30 м. Возера на поўдні злучана пратокай з возерам Цеменіца, на паўночным захадзе сцёк па канале ў возера Атолава.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна