Њ, њ (не, ) — 17-я літара сербскага і 18-я літара македонскага кірылічных алфавітаў. Азначае палатальны насавы гук , блізкі да мяккага [н']. З'яўляецца лігатурай літар Н і Ь, прапанаванай Вукам Стэфанавічам (тады яшчэ не Караджычам) у яго граматыку «Писменица сербскога їезика по говору простога народа» (Вена, 1814 [рэпрынт: Краљево: ГИРО «Слово», 1984]). Гісторыя літары Њ у сербскім і македонскім алфавітах гэтакая ж, як у створанай адначасова з ёй літары Љ, якая ўжываецца ў аналагічных умовах.

Іншыя мовы Літара Њ таксама выкарыстоўваецца ў сучасных ітэльменскай і ўдэгейскай мовах.

Табліца кодаў Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы код 16-рычны код Васьмярычны код Двайковы код Юнікод Вялікая 1034 040A 002012 00000100 00001010 Маленькая 1114 045A 002132 00000100 01011010 ISO 8859-5 Вялікая 170 AA 252 10101010 Маленькая 250 FA 372 11111010 KOI 8(нек. версіі) Вялікая 186 BA 272 10111010 Маленькая 170 AA 252 10101010 Windows 1251 Вялікая 140 8C 214 10001100 Маленькая 156 9C 234 10011100

У HTML вялікую літару Њ можна запісаць як Њ ці Њ, а маленькую њ — як њ ці њ.

Спасылкі

Н Н Н